65-годдзе сёння адзначае народная артыстка краіны Ядзвіга Паплаўская

1 мая 2014
Вядомасць і папулярнасць да яе прыйшлі ў 70-х, калі яна стала салісткай першага складу легендарных Верасоў. Яна таксама займалася аранжыроўкай і іграла на клавішных. У ансамблі пазнаёмілася і са сваім мужам Аляксандрам Ціхановічам. З тых часоў іх прозвішчы вымаўляюць заўсёды разам. Затым была група Счастливый случай і Тэатр песні Ядзвігі Паплаўскай і Аляксандра Ціхановіча. Дуэт неаднаразова станавіўся лаўрэатам Усесаюзнага конкурсу Песня года. Без іх не абыходзіцца ні адзін Славянскі базар у Віцебску.

Ядзвіга Паплаўская яшчэ і кампазітар. Яна скончыла адразу два аддзяленні Беларускай кансерваторыі - фартэпіяннае і аддзяленне кампазіцыі, піша музыку для тэатра і кіно.


З юбілеем Ядзвігу Паплаўскую павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.