60 гадоў назад адкрыўся Музей абароны Брэсцкай крэпасці

4 ноября 2016
За гэты час яго наведалі мільёны людзей са 140 краін. Да знамянальнай даты ў адной з залаў мемарыяльнага комплексу ўпершыню прадставілі рарытэты, звязаныя з гісторыяй цытадэлі. Яны захоўваліся ў фондах абласнога краязнаўчага музея. Гэта 10 арыгінальных планаў, памятная дошка і скрыначка з манетамі. А таксама прадметы побыту вайскоўцаў гарнізона ў даваенны час, фатаграфіі і дакументы. Да дня нараджэння Музея абароны крэпасці прымеркаваная і навукова-практычная канферэнцыя. Тут жа пройдзе прэзентацыя і новай дакументальнай кінастужкі "Цытадэль памяці".