58 новых маршрутаў па вядомых мясцінах

21 Красавіка 2013

Пяць з іх на замежных мовах. Тры - веласіпедныя. Фестываль экскурсаводаў у гэтыя выхадныя праходзіць у сталіцы. Даведацца раней невядомыя факты пра помнікі Мінска мог кожны ахвотнік - экскурсіі бясплатныя.

Станіслаў Ліпскі далучыўся да групы даследчыкаў.


Фэст экскурсаводаў узнік у 2009 годзе з мэтай пазнаёміць жыхароў з тымі помнікамі, побач з якімі яны жывуць і ходзяць кожны дзень. Зараз мы ўваходзім ў Свята-Елізавецінскі жаночы манастыр - адзін з нямногіх, які мае сваё выдавецтва і нават сайт. 


У манастыры адраджаецца і развіваецца царкоўнае мастацтва: фрэска, мазаіка, пісанне абразоў па старажытных тэхналогіях. У найбліжэйшы час  выйдзе ў свет кніга пра манастыр. А на афіцыйным сайце, які працуе на сямі розных мовах, нават прапанаваная 3D-экскурсія па святыні.


Падчас фестывалю можна было наведаць дзевяць сталічных сабораў.


На плошчы Незалежнасці ўпершыню прайшла інтэграваная экскурсія з удзелам інвалідаў-калясачнікаў.


Мікіта рэдка бывае ў горадзе, дрэнна ў ім арыентуецца. Кажа: не ведаў, што ў трыццатых гадах мінулага стагоддзя плошча была адной з самых вялікіх у Еўропе.


Дарэчы, у наступную суботу запланавана такая ж экскурсія. Пачатак у шаснаццаць гадзін ля гасцініцы “Мінск”.


Найбольшую колькасць гледачоў сабрала экскурсія з назвай Сталінскі ампір – менавіта ў гэтым стылі пабудавана цэнтральная частка праспекта Незалежнасці.


120 чалавек даведаліся пра асаблівасці стылю: ляпніну, сінтэз скульптуры, жывапісу і архітэктуры. Комплекс забудовы праспекта Незалежнасці ў гэтым стылі прэтэндуе на пападанне ў кнігу сусветнай спадчыны ЮНЕСКА. Усе прапанаваныя экскурсіі бясплатныя.


Фэст экскурсаводаў праходзіць пяты раз. У параўнанні з папярэднім годам колькасць экскурсій толькі ў сталіцы павялічылася з 40 да 58 маршрутаў. З іх пяць на замежных мовах. Прыняць удзел мог кожны, прычым і экскурсавод. Усяго 31 горад краіны адкрыў новыя гарызонты для сваіх жыхароў.