50-годдзе Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр адзначыць і ў эфіры тэлеканала "Беларусь 3"

17 января 2020
Свае 50 ён адзначыць не толькі на падмостках, але і ў эфіры тэлеканала "Беларусь 3". Нашы калегі пакажуць падборку лепшых рэпертуарных спектакляў. У топ-10 увойдуць найстарэйшыя пастаноўкі і прэм'еры. Таксама каманда "Беларусь 3" запісвае юбілейны гала-канцэрт. Гэта зборная праграма ад артыстаў музтэатра і запрошаных гасцей. 3-гадзінны перфоманс у дзвюх частках гледачы змогуць ацаніць 25 студзеня і 1 лютага.

Марафон музычнага тэатра - на тэлеканале "Беларусь 3" 

Убачым на "Беларусь 3" і навінку ад Міхаіла Кавальчыка - спектакль "Яўрэйскае шчасце". Юбілейныя паказы ў дзённым прайм-тайме кожную суботу ў 15:30. Знаёмства гледачоў з творчасцю музычнага тэатра пачалося з аперэты "Сільва".