Сёння ў сталічным Палацы чыгуначнікаў адкрылася фотаэкспазіцыя, прысвечаная юбілею пачатку будаўніцтва легендарнага БАМа. Яе будаўнікамі сталі мільёны людзей, сярод якіх і сотні беларускіх чыгуначнікаў.
Ідэйнымі натхніцелямі і арганізатарамі экспазіцыі сталі беларуская і расійская чыгункі. Убачыць, як будавалі БАМ, у Мінску можна будзе да сярэдзіны жніўня.














