30 беларускіх казак у стылі фэнтэзі ўпершыню сабралі ў адной кнізе

21 апреля 2020
30 беларускіх казак у стылі фэнтэзі, якім ужо больш за стагоддзе, упершыню інтэрпрэціравалі і сабралі ў адной кнізе. Выданне "Вядзьмар, які рабіўся ваўком" прэзентавалі сёння ў цэнтральнай Белкнізе. Рукапісныя паданні аб драконах і пярэваратнях знаходзіліся ў розных кутках краіны - іх збіраў унук народнага пісьменніка БССР Янкі Брыля - Антон Брыль. Ён правёў вялікую навуковую працу па вывучэнні матэрыялу, супаставіў аўтараў рукапісаў і іх месцанараджэнне. Зараз на 120 старонках - 70 ілюстрацый і блізкія да арыгінала гісторыі. 

Антон Брыль, складальнік зборніка, унук Янкі Брыля: "Выбіраў я, у значнай ступені такім чынам, каб даць шырокую палітру розных чарадзейных істотаў і розных базавых сюжэтных элементаў з іх удзелам. Пра іх удзячнасць - пра іх няўдзячнасць. Пра тое, як часам уберагчыся ад злой чарадзейнай істоты. Кніга складзеная такім чынам, каб дзіця, якое вырасце на такой кнізе, магло, калі вырасце, напісаць пераканаўчае беларускае фэнтэзі і мела для гэтага ўсе патрэбныя веды".

Андрей Янушкевіч, выдавец: "Казкі выдадзеныя ў максімальна аўтентычным выглядзе. Дзякуючы гэтаму падыходу, мы можам адчуць, як яны гучалі ў 19 стагоддзі, калі беларуская вёска жыла паўнавартасным беларускім жыццем. Усе гэтыя казкі, надрукаваныя ў кнізе, былі запісаныя этнографамі ў 19 стагоддзі".

На кніжных паліцах з заўтрашняга дня - больш за паўтары тысячы экзэмпляраў. Відэаканферэнцыю аб выданні можна знайсці на ютуб-канале Белкнігі.