300 міні-кніг прадэманстравалі на выставе "Кніга і культура" ў Мінску

30 марта 2017

Мініяцюрныя выданні па філасофіі, гісторыі, духоўнай і класічнай літаратуры надрукаваны ў розных краінах. Ёсць і беларускія экзэмпляры. Паводле стандартаў нашай краіны, фармат такой кнігі не павінен перавышаць фармат 100 на 100 міліметраў. Экспазіцыя прысвечана 500-годдзю беларускага кнігадрукавання і праходзіць у гасцёўні Уладзіслава Галубка.

Кніжную выставу дапаўняе партрэтная галерэя беларускага мастака Уладзіміра Акулава. Сярод жывапісных работ партрэты пісьменнікаў, паэтаў, мастакоў і іншых знакамітых беларусаў.