27 работ Бялыніцкага-Бірулі кансервуюць для новага музея ў Бялынічах

8 марта 2020
Арыгінальныя карціны майстра Бялыніцкага-Бірулі пакінулі музей у Бялынічах. Праўда, часова. 27 работ кансервуюць для абноўленай экспазіцыі. Яе гледачы ўбачаць на Днях пісьменства восенню ў будынку музея райцэнтра. У майстэрні Нацыянальнага мастацкага жывапіс на палотнах і кардоне прывезлі з разрывамі і забруджваннямі. Каб выратаваць работы ад дэфармацыі, іх змясцілі на часовае захоўванне. Праектам займаюцца чатыры рэстаўратары, дарэчы, робяць гэта бязвыплатна. 

Сам музей у Бялынічах фактычна будуюць зноў. Будынак абсталююць сучаснымі экспазіцыйнымі матэрыяламі і тэматычна размяжуюць.