25-ы Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці

4 сентября 2017

Юбілейны, 25-ы Дзень беларускага пісьменства пройдзе ў горадзе Іванава Брэсцкай вобласці. Напярэдадні ў Полацку адбылася перадача эстафеты свята. Адзін з найстаражытных гарадоў Беларусі прымаў яго ўжо трэці раз. Свята супала з яшчэ дзвюма значнымі датамі - 500-годдзем беларускага кнігадрукавання і 1155-годдзем Полацка. Ушаноўвалі па традыцыі і лепшых аўтараў. Была ўручана і Нацыянальная літаратурная прэмія. Пераможцаў назвалі ў сямі намінацыях. Сёлета журы ацэньвала 40 заявак.

Праграма свята была больш чым насычаная. Выставы, кірмашы, фестывалі - прадстаўнікі творчай інтэлігенцыі разбілі ў Полацку Сад малітвы. Адбыўся фінал рэспубліканскага конкурсу чытальнікаў "Жывая класіка", фестываль сярэдневяковай культуры, а таксама міжнародны круглы стол літаратараў.