Даследаваннем княжага стала прапанавалі заняцца вучні Сейлавіцкага навучальна-педагагічнага комплексу "дзіцячы сад - сярэдняя школа". На працягу двух гадоў пад кіраўніцтвам настаўніка геаграфіі яны вывучалі рацыён вядомага рода. Базай для даследавання стала кніга "Кухня Радзівілаў". Крыніца напісана на польскай мове - усе рэцэпты прыйшлося перакласці і адаптаваць. І зараз даследчыкі пачалі практычную частку - прыгатаванне страў.
Усяго ў кулінарнай кнізе Радзівілаў існавала каля 60 варыянтаў прыгатавання мяса, амаль 20 - рыбы. Любілі князі і выпечку: здобы налічваецца каля 40 рэцэптаў.
247 арыгінальных рэцэптаў Радзівілаў аднавілі ў Нясвіжскім раёне
14 января 2020













