21 сакавіка дні Мінска пачнуцца ў Тбілісі

19 марта 2018

Беларуская сталіца актыўна наладжвае двухбаковыя сувязі. 21 сакавіка дні Мінска пачнуцца ў Тбілісі. А ў наступным месяцы дні нашай сталіцы пройдуць у Будапешце, там пакажуць турыстычны, інвестыцыйны і гандлёвы патэнцыял Мінска. Прэзентацыі правядуць і сталічныя прадпрыемствы. А творчыя калектывы возьмуць удзел у міжнародным фестывалі.

Бліжэй пазнаёміцца з беларускай сталіцай змогуць і жыхары Санкт-Пецярбурга – дні Мінска запланаваныя і там.

Развіваюць эканамічнае і культурнае ўзаемадзеянне і раёны сталіцы. Актыўна яно ідзе з Растовам-на-Доне і Цярэспалем.