20-ты Дзень беларускай пісьменнасці сабраў у Быхаве тысячы гасцей

2 сентября 2013

20-ты Дзень беларускай пісьменнасці сабраў у Быхаве тысячы гасцей: пісьменнікаў, паэтаў, выдаўцоў, журналістаў і артыстаў. Вялікае культурнае свята праходзіла на 20-ці тэматычных пляцоўках. На тэрыторыі сінагогі і Быхаўскага замка прайшоў рыцарскі фестываль. А у старым горадзе была ўрачыста адкрыта манументальна-скульптурная кампазіцыя Баркулабаўскі летапіс. Таксама Быхаў на час ператварыўся ў кніжную выставу з прэзентацыяй найноўшай літаратуры краін СНД. Акрамя рыцараў, беларусаў павіншавалі і парашутысты, разгарнуўшы над горадам флаг плошчай амаль 700 квадратных метраў, што стала рэкордам на постсавецкай прасторы.


А галоўнай падзеяй стала ўручэнне ўзнагарод пераможцам рэспубліканскага конкурсу на лепшы твор 2012 года.


У наступным годзе сталіцай Дня беларускай пісьменнасці стане Заслаўе - напярэдадні свята ў Быхаве завяршылася перадачай эстафеты гэтаму гораду.