16-гадовая беларуска Вера Ярошык заняла другое месца ў фінале расійскага праекта "Ты супер!"

27 мая 2018

Падтрымаць яе прыехаў зямляк - спявак Руслан Аляхно, з якім яна спела дуэтам. Разам яны выканалі лірычную кампазіцыю "Зачараваная”. Артысты з лёгкасцю заваявалі гледачоў.

"Разарвала душу на кавалачкі", "мурашкі табунамі" - такімі каментарыямі дзяліліся гледачы ў сацсетках пад відэазапісамі выступлення Веры. У другім сезоне вакальнага шоу прымалі ўдзел 82 дзіцяці з 13 краін. У фінал выйшлі 11 прэтэндэнтаў, у тым ліку і беларуска. Вера Ярошык іграе на цымбалах і фартэпіяна. Дзяўчына плануе звязаць сваё жыццё з музыкай і стаць прафесійным артыстам.