15-ы кангрэс славістаў адбудзецца ў канцы жніўня ў беларускай сталіцы

26 июля 2013

Больш за 800 навукоўцаў з Аўстрыі, Бельгіі, Іспаніі, Японіі і яшчэ з 35 краін абмяркуюць праблемы развіцця славянскіх моў, культуры і фальклору. Беларусь у якасці сталіцы форуму выбралі яшчэ пяць гадоў таму падчас кангрэса ў Македоніі.


Дарэчы, у Беларусі штогод праводзяць Дзень пісьменства. Гэта агульнанацыянальнае свята і традыцыйна яно праходзіць у першую нядзелю верасня ў гістарычных і культурных цэнтрах краіны. Сёлета такога гонару ўдастоіўся Быхаў.