15 гадоў Прэзідэнцкаму аркестру Беларусі

20 октября 2017

Сёння 15 гадоў спаўняецца Прэзідэнцкаму аркестру Беларусі. Кіраўнік дзяржавы павіншаваў з юбілеем калектыў. На працягу яго існавання месца галоўнага дырыжора займае маэстра Віктар Бабарыкін. Аркестр выконвае не толькі пратакольныя кампазіцыі на знакавых святах краіны, у рэпертуары таксама творы беларускіх кампазітараў і сусветная класіка. Калектыў выступаў з мноствам знакамітых выканаўцаў - сярод іх культавыя "Скорпіёнс", Ян Гілан, "Арыя" і іншыя - і палюбіўся гледачу за праграмы ў стылі сімфарок. Сёння аркестр працуе ў эстрадна-сімфанічным кірунку. Шматлікія салісты з'яўляюцца стыпендыятамі Спецыяльнага фонду Прэзідэнта.

Гэты год - юбілейны і для Палаца Рэспублікі. З 20-годдзем калектыў галоўнай канцэртнай залы краіны павіншаваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка.