15 гадоў без песняра. 26 студзеня 2003 года не стала Уладзіміра Мулявіна

26 января 2018

Жыццё народнага артыста абарвалася праз восем месяцаў пасля страшнай аўтакатастрофы і доўгай рэабілітацыі спачатку ў Мінску, а потым у Маскве.

Стваральнік легендарнага ансамбля "Песняры" ўвайшоў у гісторыю не толькі сваёй краіны: былыя савецкія рэспублікі і нават увесь свет памятаюць Мулявіна як выдатнага музыканта. Ноты, якія б'юць у самае сэрца, сталі нацыянальным набыткам беларусаў.

Памяць народнага артыста ўвекавечылі адразу два манументы - на радзіме ў Екацярынбургу і, вядома, у Мінску. У горадзе, дзе шмат гадоў жыў і працаваў Уладзімір Мулявін.

Сёння на Усходнія могілкі ў беларускай сталіцы прыйдуць блізкія, калегі і прыхільнікі яго творчасці. А ў нядзелю ў "Галоўным эфіры" глядзіце сюжэт памяці Уладзіміра Мулявіна. Як сыходзіў народны артыст і няўжо яшчэ адзін Мулявін жыве сярод нас?