15 культурных каштоўнасцяў папоўнілі экспазіцыю Музея выратаваных каштоўнасцяў у Брэсце

23 августа 2017

15 культурных каштоўнасцяў, у тым ліку абраз "Дванадзясятыя святы" папоўнілі экспазіцыю Музея выратаваных каштоўнасцяў у Брэсце. Прадметы перададзены дэпартаментам па гуманітарнай дзейнасці і Брэсцкай мытняй. Абраз быў напісаны ў другой палове XIX стагоддзя, але зараз падлягае рэстаўрацыі. Таксама ў фондах музея з'явіліся нямецкія і савецкія значкі, медалі і рэдкі ўзор - бразільская манета 1817 года. Усе гэтыя прадметы былі канфіскаваныя на мяжы пры спробе незаконна вывезці іх за мяжу.

Дарэчы, усяго ў фондах абласнога краязнаўчага музея захоўваецца каля 4-х тысяч ікон. Самая старажытная з іх - абраз святога Мікалая, датаваны XVI стагоддзем.