14 снежня Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы плануе правесці венскі баль

2 октября 2019

У Беларусі адраджаюць танцавальныя традыцыі. 14 снежня Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы плануе правесці першы баль. Сёлета тэатр пачаў соты сезон, але сам будынак прымаў такія мерапрыемствы яшчэ 130 гадоў таму. Сёлета пачнуць баль дэбютанты, а гэта прыкладна 20 пар юнакоў і дзяўчат ад 16 да 26 гадоў, якія павінны прайсці кастынг. Пераможцы атрымаюць бясплатныя білеты і танцавальныя майстар-класы. Узнаўляць атмасферу венскіх баляў у Купалаўскім тэатры дапаможа аўстрыйскае пасольства ў Беларусі. 

Алаізія Вёргетэр, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Аўстрыі ў Беларусі: "Бальны вечар - гэта прыгожае супрацоўніцтва Беларусі і Аўстрыі пры дапамозе вытанчанасці і стылю. Што тычыцца дрэс-кода, то дамы павінны быць у вячэрніх сукенках у падлогу, прычоскі з адкрытай шыяй, а для кавалераў як мінімум чорны касцюм з белай кашуляй і бабачкай, але, безумоўна, пажадана смокінг ці фрак. Баль аб'яднае Беларусь і Аўстрыю і запомніцца яго ўдзельнікам мноствам радасных момантаў".

Адна з адметнасцей такіх мерапрыемстваў - дабрачынны характар. 50 % сродкаў ад продажу білетаў будуць накіраваны на дапамогу праекту "SOS-Дзіцячыя вёскі Беларусь".