12 студзеня 2016 спаўняецца 75 гадоў з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна. Кожны рэгіён краіны адгукнуўся з жаданнем прапанаваць сваю серыю спектакляў, канцэртаў, выстаў у гонар есняра. З музычнымі праграмамі па абласных цэнтрах і малых гарадах праедуць Нацыянальны канцэртны аркестр пад кіраўніцтвам Міхаіла Фінберга і Акадэмічны народны аркестр пад кіраўніцтвам Міхаіла Казінца. Прадаўжальнікі мулявінскіх традыцый - сённяшнія "Песняры" - дадуць некалькі канцэртаў за мяжой, у тым ліку на яго радзіме, у Расіі.
Ірына Дрыга, першы намеснік Міністра культуры Беларусі:
«Канцэрты, прысвечаныя Уладзіміру Георгіевічу, адбудуцца ў рамках фестывалю беларускай песні і паэзіі ў Маладзечне. У рамках "Славянскага базара" ў Віцебску" арганізатарамі задуманы нават цэлы мулявінскі дзень, дзе будуць паказаны і спектаклі, і ўзнаўленне рок-оперы "Песня пра долю". Усё гэта сведчыць аб тым, што імя Мулявіна і творчасць Мулявіна - не гісторыя, гэта наша жывое жыццё».
Да 75-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Мулявіна "Беларусьфільм" задумаў дакументальную стужку пра песняра. Маштабная фотавыстава з работ Юрыя Іванова, Яўгенія Коктыша і сямейных архіваў Пенкінай-Мулявіна прадэманструе новыя старонкі з жыцця юбіляра і дапаможа зірнуць на яго партрэт з розных ракурсаў. У планах абнаўленне экспазіцыі музея Мулявіна ў беларускай філармоніі.













