118 літаграфій і аплікацый А. Маціса ў Мінску

21 апреля 2021

Самы вялікі збор арыгіналаў мастака Анры Маціса ўпершыню ў Мінску! У сталічную галерэю Савіцкага прывезлі 118 літаграфій і аплікацый майстра ўсіх відаў выяўленчага мастацтва: ад жывапісу да вітражоў і кніжных ілюстрацый, ад скульптуры да выцінанкі, керамікі і габелена. Арыгінальнасць твораў пацвярджаюць сертыфікаты сапраўднасці і адпаведныя нумары, а іх кошт не выдаецца, каб захаваць шэдэўры. Буянства фарбаў у "чорным квадраце" галерэі. Праект "Анры Маціс. Погляд" складаецца з трох частак: першая - гэта знакамітыя "Партрэты", другая - "Джаз" (апошняя серыяс работ майстра) і трэцяя - "Акно". Усе творы з прыватных збораў калекцыянераў свету. Кожная літаграфія і аплікацыя суправаджаецца тэкстамі з артыкулаў, кніг, лістоў і разважанняў аўтара аб сваіх выявах. У адной экспазіцыйнай прасторы са знакамітым французам - заснавальнікам фавізму - прадстаўлены і беларускія майстры, напрыклад, паўнацэнная выстава Аліка Замосціна.

У праекце таксама прымаюць удзел больш як 40 сучасных беларускіх мастакоў - вядомых публіцы і маладых. Іх работы падбіраліся ў спалучэнні з творамі Анры Маціса. У цэлым выстава - найбуйнейшая за апошнія гады - больш як 200 экспанатаў.