115 гадоў з дня нараджэння Петруся Броўкі адзначаюць у Беларусі

25 июня 2020
115 гадоў з дня нараджэння Петруся Броўкі адзначаюць сёння ў Беларусі. Нашы калегі з "Беларусь 3" пакажуць у эфіры праграму, прысвечаную паэту. Свой першы верш ён напісаў у 19  гадоў і неўзабаве пасля гэтага пераехаў у Мінск і паступіў у БДУ на літаратурна-лінгвістычны факультэт. Пайшоў на фронт добраахвотнікам, працаваў у рэдакцыях ваенных газет разам з Максімам Танкам, Кандратам Крапівой і іншымі паэтамі. Падчас вайны ў Броўкі выйшлі два зборнікі. Найбольшую вядомасць атрымалі яго вершы "Пахне чабор", "Калі ласка", "Александрына", "Надзя-Надзейка".