115 гадоў таму ў Беларусі нарадзіўся паэт-песеннік Адам Русак

24 мая 2019

Аўтар шматлікіх нацыянальных шлягераў, у тым ліку  стваральнік гімна гасціннасці "Бывайце здаровы, жывіце багата". Шэдэўр, напісаны ў сярэдзіне 30-ых гадоў мінулага стагоддзя, выконвалі як на народных застоллях, так і на ўрадавых савецкіх канцэртах, а таксама на франтах Вялікай Айчыннай вайны.

Песні на тэксты Адама Русака і сёння на слыху і ў рэпертуары як акадэмічных, народных, так і эстрадных музыкантаў.