115 гадоў таму нарадзілася Ларыса Александроўская

15 февраля 2019

Прыма нацыянальнай оперы, народная артыстка СССР, рэжысёр і грамадскі дзеяч. Яна агучыла прэм'еры беларускіх кампазітараў, праславіла нашы народныя песні, стаяла ля вытокаў фарміравання музычнай адукацыі ў Беларусі. У гады Вялікай Айчыннай вайны спявачка выступала на франтах, натхняючы байцоў на пераможныя бітвы сваім талентам і песняй.