110 гадоў са дня нараджэння народнай артысткі Стэфаніі Станюты

13 мая 2015

Сёння спаўняецца 110 гадоў са дня нараджэння легенды беларускай сцэны, народнай артысткі Беларусі і Савецкага Саюза Стэфаніі Станюты. Імя знакамітай актрысы нязменна звязваюць з Купалаўскім тэатрам, дзе яна праслужыла амаль 70 гадоў, аж да апошніх дзён жыцця. Акрамя тэатральных, а іх было больш як 2 сотні, на рахунку Стэфаніі Станюты - дзясяткі роляў у кіно. Адна з самых яркіх - Дар'я ў "Развітанні з Мацёрай". Першы прыз "Крыштальная Паўлінка" быў прысуджаны менавіта Стэфаніі Станюце. 

Напярэдадні ў эфіры Першага нацыянальнага канала Беларускага радыё стартаваў цыкл перадач, прысвечаны юбілею легендарнай актрысы.