10 студзеня будзе выбраны дэлегат Беларусі на Еўрабачанне-2014

21 декабря 2013

Менш за месяц застаецца да развязкі галоўнай музычнай інтрыгі года. 10 студзеня гледачы і прафесійнае журы выберуць дэлегата Беларусі на Еўрабачанне-2014. За права стаць голасам нашай краіны ў Капенгагене змагаецца і заслужаная артыстка Беларусі Наталля Тамела. Дарэчы, для свайго выступлення ў фінале яна рыхтуе галівудскі мюзікл.


Як гэта будзе, першай убачыла Анастасія Багамолава. Зараз 10 хвілін на пераапрануцца і бягом на трэніроўку нумара для Еўрабачання. Дарэчы, адборачны тур Наталля прайшла ўпэўнена. Дынамічная песня, выдатнае выкананне і харызматычны бэк-вакал. Вось толькі для фіналу - абавязковая ўмова - паставіць паўнацэнны нумар.


Уласна таму, рэпетыцыі праходзяць раніцай. Нумар павінен выглядаць як сапраўдны мюзікл, які не павінен абмяжоўвацца краем рампы.


Вялікі Гэтсбі - такая стылістыка нумара. Таму глыбокага сэнсу ў пастаноўцы, паводле слоў спявачкі, шукаць не трэба. Прычым, моцныя фізічныя нагрузкі - гэта пачатак... Некаторым, прыйдзецца змяніць да фіналу і сваю знешнасць.


Кампазітар - Леанід Шырын. Тэкст - спявачкі Яны Старцавай. Як расказвае Наталля, песня жыццёвая і пра яе. Самадастатковую жанчыну, якой не патрэбны падарункі ад мужчын. Назва, адпавядае: Ты не тое, што мне трэба.


Карацей, вось і пачалася для канкурсантаў гарачая пара. Бо да фіналу засталося менш за месяц. І, відаць, гэты час праляціць хутка. Вынік ацэнім 10 студзеня.