10 вакалістаў змагаліся за права прадставіць нашу краіну на Міжнародным конкурсе выканаўцаў Віцебск.

8 апреля 2013

На другім этапе адборачнага тура спевакі прапанавалі адразу дзве кампазіцыі айчыннага і славянскага кампазітараў. У складзе судзейскай калегіі вядомыя дзеячы культуры і мастацтва Беларусі. У выніку праслухоўвання выбралі адразу двух выканаўцаў. Аляксандру Кавалёву і Аляксандру Салаўёву  прапанавалі больш дбайна папрацаваць над рэпертуарам і зноў выступіць перад прафесіяналамі праз тыдзень.


Нагадаем, конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні пройдзе ў Віцебску з 11 па 17 ліпеня ў рамках Міжнароднага фестывалю мастацтваў Славянскі  базар.