10-годдзе каранавання абраза Божай Маці "Уладарка Азёр" святкуюць у Браславе

16 августа 2019

Гэты абрад у каталіцкай царкве з'яўляецца прызнаннем цудатворства святыні. Першапачаткова яна захоўвалася ў манастыры на востраве возера Неспіш. У 1832 годзе будынак быў цалкам знішчаны пажарам, агонь не крануў толькі абраз. І вось ужо больш як сто гадоў ён захоўваецца ў Браслаўскім касцёле, які ў 2000 годзе стаў санктуарыем - месцам паломніцтва вернікаў. Ікона Божай Маці "Уладарка Азёр" стала першым каранаваным абразам у Віцебскай вобласці і сёмым у Беларусі.

У касцёле ўжо збіраюцца паломнікі з усёй Беларусі. Пачатак службы ў 18:00. Таксама ўвечар пройдзе канцэрт арганнай музыкі, малітва і працэсія са свечкамі. А ў ноч на суботу - літургія перад іконай. Галоўная ўрачыстая служба адбудзецца заўтра побач з Браслаўскім касцёлам.