10 калектываў з розных краін наладзілі "Аркестравы батл" у цэнтры Брэста

6 сентября 2019

Свята працягваецца. Літаральна гадзіну таму ў горадзе над Бугам стартаваў музычны марафон. Выступленні аркестраў нон-стоп да позняга вечара. На сцэне калектывы з  розных краін. 

Гукі канцэрта прыцягваюць усё больш і больш аматараў добрай музыкі. У эпіцэнтры музычных падзей на скрыжаванні вуліц Савецкай і Гогаля працуе і наш калега  Аляксандр Лучонак. Ён выходзіць з намі на прамую сувязь.