100 унікальных песень у навагоднюю ноч на Беларусь 3

9 декабря 2013
Да Новага года рыхтуецца і наш тэлеканал Беларусь 3. Музычны праект 100 песень для Беларусі. Наперад у мінулае - убачаць тэлегледачы ў навагоднюю ноч. У канцэрце прагучаць народныя песні з усіх рэгіёнаў Беларусі ў сучаснай аранжыроўцы. Аўтары праекта - Белтэлерадыёкампанія сумесна з Маладзёжным тэатрам эстрады.

На працягу некалькіх гадоў тэлепраграма Наперад у мінулае шукала песні па ўсіх кутках Беларусі і надавала ім новае гучанне. Старыя песні па-новаму на беларускай мове выканаюць як ужо вядомыя беларускія артысты, так і маладыя выканаўцы Тэатра эстрады.