Да значнай даты тут арганізавалі творчыя сустрэчы і адразу некалькі выстаў. Шматлікія экспанаты шырокай публіцы пакажуць упершыню. Дарэчы, у асноўным фондзе - 217 000 прадметаў. А ўсе музеі краязнаўчага за год наведваюць больш за 160 000 турыстаў.
У юбілей музей папоўніўся яшчэ адным каштоўным экспанатам. Гэта фібула XI стагоддзя. Старажытны прадмет у Заходняй Дзвіне выпадкова знайшоў рыбак. Да стагоддзя стварылі копіі-сувеніры самых цікавых музейных экспанатаў.













