100 гадоў з дня нараджэння Барыса Райскага

3 сентября 2015

Сёння спаўняецца 100 гадоў з дня нараджэння чалавека-легенды - музыканта, які стаяў ля вытокаў беларускага джаза. Барыс Райскі павінен быў прадоўжыць дынастыю свяшчэннікаў, але, атрымаўшы класічную музычную адукацыю, выбраў так званы лёгкі жанр. Сын рускіх эмігрантаў, у Беларусь ён прыехаў з Шанхая ў 50-х. Кіраваў аркестрамі Белдзяржцырка і Дзяржтэлерадыё.

Стваральнік фанатэкі беларускай прафесійнай музыкі Барыс Райскі сам быў віртуозным выканаўцам. Менавіта дзякуючы яму і яго музыкантам Мінск упершыню пачуў гучанне саксафона і даведаўся, што такое джаз.