100 гадоў спаўняецца з дня нараджэння народнага артыста СССР Сяргея Бандарчука

25 сентября 2020
Векавы юбілей акцёра, рэжысёра, сцэнарыста і педагога. 100 гадоў сёння спаўняецца з дня нараджэння народнага артыста СССР Сяргея Бандарчука. Да памятнай даты мэтра - пастаноўшчыка такіх культавых савецкіх карцін, як "Лёс чалавека", "Вайна і мір", "Яны змагаліся за Радзіму" сацыякультурны канал падрыхтаваў тэматычны тэлеэфір на "Беларусь 3". Нашы калегі прыгадаюць апошнія дні майстра і яго дэбютную працу ў якасці рэжысёра. Гледачоў чакае дакументальны фільм з цыкла "Апошні дзень", прысвечаны памяці Сяргея Фёдаравіча, а таксама яго першая кінастужка - ваенная драма "Лёс чалавека" паводле аднайменнага аповяда Міхаіла Шолахава. 

Дарэчы, сам рэжысёр выканаў у фільме галоўную ролю цесляра Андрэя Сакалова, які перажыў пакуты і выпрабаванні Вялікай Айчыннай вайны.