"100 дамоў у Пярну" да стагоддзя Эстоніі

30 июля 2018

На такую тэматычную фотавыставу запрашае Нацыянальны гістарычны. На работах эстонскага майстра Андрэса Адамсана акалічнасці жыцця эстонскіх сем'яў. У сваёй творчасці мастак выкарыстоўвае розныя фільтры і спецыяльную фотаапаратуру. Дарэчы, эстонскі мастак не толькі фатограф. Але і дызайнер, ілюстратар, педагог і лаўрэат шматлікіх прэмій.

Летась за свой праект аўтар атрымаў званне  "Чалавек года горада Пярну". Экспазіцыя ў Гістарычным музеі беларускай сталіцы працягнецца да пятага жніўня.