05.11.2023 22:08
|  Эканоміка

Адправімся за 8 тысяч кіламетраў ад дома. Увесь наступны тыдзень у Шанхаі Беларусь будзе дэманстраваць тое лепшае, што выгадна адрознівае нашу краіну.

05.11.2023 21:55
|  Культура

Легендарная актрыса Купалаўскага - Зінаіда Зубкова - адсвяткавала юбілей. Народнай артыстцы Беларусі - 85. Вучылася на практыцы ў лепшых - першай трупы "БДТ-1" (многія зараз адзначаюць нават знешняе падабенства Зінаіды Зубковай са Стэфаніяй Станютай).

05.11.2023 21:44
|  Грамадства

Якое ж свята без гістарычнага ракурсу. Успомнім галоўнага героя рэвалюцыйнай барацьбы - правадыра сусветнага пралетарыяту - Уладзіміра Ільіча Леніна.

05.11.2023 21:25
|  Грамадства

У савецкі час 7 Лістапада - асаблівае свята для кожнага грамадзяніна 15-ці рэспублік СССР. У яго нават была другая, неафіцыйная назва - "чырвоны дзень календара".

05.11.2023 21:20
|  Палітыка

Імкнёмся заўсёды ісці ў нагу з часам або (як зараз) ехаць. А ўсё са словам "электра" сёння ў трэндзе. І хоць сезон электрасамакатаў завяршаецца, усё, што з гэтым звязана, з намі надоўга.

05.11.2023 20:20
|  У свеце

Літва працягвае адгароджвацца ад Беларусі, там прынята рашэнне павялічыць колькасць спецыялістаў на мяжы з нашай краінай яшчэ амаль на 50 чалавек.

05.11.2023 17:20
|  Культура

"Акварэльны бенефіс" у Мінску мастака з Салігорска. У сталічнай арт-гасцёўні "Высокае места" Валерый Талкачоў адкрыў сваю персанальную выставу і правёў дэма-клас для ўсіх ахвотнікаў.

05.11.2023 15:30
|  Эканоміка

Сёння ў Шанхаі адкрылася міжнародная выстава імпарту. У маштабнай падзеі бяруць удзел больш як 150 краін і міжнародных арганізацый.

05.11.2023 14:40
|  У свеце

Канфлікт на Блізкім Усходзе справакаваў гуманітарную катастрофу ў сектары Газа. Пакуль некаторыя краіны вырашылі адклікаць сваіх паслоў з Тэль-Авіва, спецназ ЗША ужо прыбыў у Ізраіль, як сцвярджаецца, для дапамогі з пошукам заложнікаў у Газе.

05.11.2023 14:00
|  У свеце

У Літве стартавалі міжнародныя вучэнні "Моцны грыфон - 2023". У манеўрах па 19 лістапада будуць задзейнічаныя больш як 2 тысячы мясцовых вайскоўцаў і саюзнікаў НАТА, тры сотні адзінак ваеннай тэхнікі: танкі "Абрамс", бронетранспарцёры, амерыканскія баявыя машыны "Брэдлі", а таксама польскія "Расамаха".

05.11.2023 13:20
|  Спорт

Беларуская нацыянальная зборная па гандболе завяршае турнэ па гарадах Беларусі ў рамках Суперсерыі з нацыянальнай зборнай Расіі.

05.11.2023 13:00
|  Грамадства

Беларускай грамадзянскай авіяцыі сёння 90 гадоў! У "крылатай" галіне працуюць каля 10 тысяч супрацоўнікаў. Размова не толькі аб пілотах і бортправадніках, але і тых, хто абслугоўвае тэхніку, пасажыраў, гарантуе бяспеку ў небе і на зямлі.

05.11.2023 12:20
|  У свеце

Надзвычайнае здарэнне ў аэрапорце Гамбурга! Мужчына на аўтамабілі прарваўся на ўзлётную паласу аэрапорта. Выданне Bild адзначае, што падчас пранікнення ён выкінуў дзве бутэлькі з запальнай сумессю, пажарнікам прыйшлося абліць вадой самалёт, які стаяў побач.

05.11.2023 12:00
|  Грамадства

Да 7 Лістапада падарункі атрымалі і невялікія раёны. Тры буйныя аб'екты ўвялі ў Зэльвенскім раёне: паліклініку пасля капрамонту і ўчастак дарогі на 8 кіламетраў.

05.11.2023 11:20
|  Грамадства

Лістападаўскі марафон карысных падарункаў працягваецца. Больш як 70 сямей вайскоўцаў сталі шчаслівымі ўладальнікамі ключоў ад кватэр! Адкрыццё дзевяціпавярховіка ў Асіповічах прайшло паводле традыцыі напярэдадні Дня Кастрычніцкай рэвалюцыі.

04.11.2023 22:42
|  Грамадства

Традыцыі нашай гісторыі - падарункі народу напярэдадні 7 Лістапада. Краіна атрымлівае патрэбныя людзям масты, бальніцы, спартыўныя пляцоўкі, дарогі кожны год.

04.11.2023 22:00
|  Эканоміка

Беларускі павільён на ВДНГ прапанаваў новую экспазіцыю ў рамках адкрыцця Міжнароднага форуму "Расія". Ён стартаваў сёння

04.11.2023 21:59
|  Грамадства

Яшчэ адна магчымасць ад дзяржавы, якая дазваляе купіць пустуючы будынак за сімвалічную плату, пашырыць бізнес або арганізаваць усё з нуля.

04.11.2023 21:54
|  Эканоміка

Курс на Усход. Беларусь разлічвае нарасціць сваю прысутнасць на рынках Азіі. Той выпадак, калі жаданне, прадыктаванае санкцыямі і новай геапалітычнай рэальнасцю, супадае з магчымасцямі.

04.11.2023 17:30
|  Грамадства

Гэты падарунак нам зрабілі 90 гадоў таму. Да 16-й гадавіны рэвалюцыі ўвялі ў строй Дом урада. Будынак быў узведзены ўсяго за тры гады і ўсяляў беларусам веру, што разам магчыма ўсё.

04.11.2023 16:00
|  Грамадства

70-гадовы юбілей  адзначае Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча. Павіншаваць альма-матар  сёння сабраліся паўтары тысячы выпускнікоў розных гадоў.

04.11.2023 14:00
|  У свеце

Моцнае землетрасенне ў Непале. Паводле звестак агенцтва  Reuters,   загінулі не менш за 128 чалавек, яшчэ больш за 140  пацярпелі.

04.11.2023 13:40
|  У свеце

Украіна працягвае сціраць гістарычную памяць. У Кіеве на праспекце Перамогі пачаўся дэмантаж савецкай зоркі са стэлы, усталяванай у гонар 60-годдзя Перамогі над Германіяй.