"Зімовы настрой" у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў

5 января 2019

"Зімовы настрой" - калядна-навагодняя экспазіцыя праходзіць у Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў, што на Някрасава, 3. Успаміны дзяцінства нават з пахам хвоі і мандарынаў адлюстраваны ў работах сучасных беларускіх мастакоў. Кожны з васьмі аўтараў свой "зімовы настрой" прадстаўляе ў асобнай выставачнай зале другога паверха цэнтра. Сярод іх – Сяргей Рымашэўскі, Уладзімір Даўгяла, Сяргей Пісарэнка і іншыя самабытныя яркія майстры, члены Беларускага саюза мастакоў. Акрамя жывапісных работ, графікі і вацінанкі, на экспазіцыі прапанаваны аўтарскі тэкстыль.

 

На першым паверсе цэнтра сучасных мастацтваў - яшчэ тры навагоднія праекты. Экспазіцыя "Калі ёлкі былі вялікімі" прадстаўляе серыю навагодніх чорна-белых фота з сямейных альбомаў. Фотапраект "Праёлкі" аб'ядноўвае творчыя работы вядомых беларускіх фотамайстроў. Завяршаюць серыю “Калядныя паштоўкі пачатку ХХ стагоддзя” са збораў прыватнай калекцыі.