Жыхарка вёскі Фарынава Полацкага раёна сабрала больш за тысячу лялек

10 августа 2019

Больш за тысячу лялек у адной калекцыі. Жыхарка вёскі Фарынава Полацкага раёна Зінаіда Лёціна стварыла ўласны міні-музей казачных персанажаў. Перавагу майстар аддае гульнявым лялькам, але ў калекцыі ёсць і традыцыйныя, і лялькі-абярэгі. Цікавай справай умеліца займаецца шмат гадоў, ахвотна перадае вопыт моладзі. Падтрымліваюць цікавае захапленне і сваякі. Мая калега Марына Раманоўская пабывала на майстар-класе.

Маленькаму Сямёну падабаецца новая лялька, якую зрабіла яго бабуля. Менавіта ўнукі і праўнукі натхняюць Зінаіду Лёціну ствараць цікавыя персанажы. А іх у калекцыі - больш за тысячу. Лялек нават прыйшлося пасяліць у асобны пакой. Тут жа размясцілася і імправізаваная майстэрня.

Цікавых хобі ў Зінаіды Лёцінай шмат: жанчына піша вершы, вяжа, вышывае. Але менавіта стварэнне вось такіх прыгажунь у пярэстых уборах займае асобнае месца ў яе душы. Зінаіда Лёціна валодае шматлікімі тэхнікамі. Ёсць лялькі, вырабленыя з аднаго лапіка, а таксама створаныя без нажніц і іголкі.

І свой характар. У калекцыі традыцыйныя, гульнявыя і лялькі-абярэгі. Многія зробленыя з прыродных матэрыялаў. Напрыклад, у аснове гэтай – звычайная салома. Некалькі рухаў - і стрыгушка пачынае танцаваць. А вось гэтыя лялькі-кнігі могуць адказаць на самыя розныя пытанні.

Самы маленькі персанаж меншы за сантыметр, а самая вялікая лялька вышэйшая за саму ўмеліцу. У планах Зінаіды Лёцінай паставіць батлейку. Персанажы для першага спектакля ўжо чакаюць свайго выхаду да гледачоў.