Жыхары старых дамоў у Вілейкі звярнуліся на гарачую лінію

6 мая 2017

Са сваім набалелым пытаннем на гарачую тэлефонную лінію нашай праграмы звярнуліся з Вілейкі жыхары адных з самых старых дамоў. У адным дагэтуль няма цэнтральнага ацяплення, а другі без вады і каналізацыі. Калі ж элементарныя бытавыя выгоды 21-га стагоддзя з'явяцца і ў вілейскіх дамах-старажылах? У праблеме разбіраліся нашы карэспандэнты.

Паведаміць пра важную падзею вашага рэгіёна можаце і вы! Што цікавага адбываецца і што самае актуальнае - давайце абмяркуем на працягу гадзіны пасля заканчэння эфіру: будзе працаваць зваротная сувязь - званкі прымаем па тэлефоне ў Мінску - (8017) - 369 81 00.

Усю сістэму водазабеспячэння жыхарам векавога будынка ў Школьным завулку замяніла калонка побач з пад'ездам. Прычым дайсці да адзінай крыніцы не заўсёды проста.

Хоць душ ёсць, жартуюць жыхары дома, але прымаць яго можна толькі падчас дажджу. З-за шматлікіх дзірак дах знутры больш нагадвае карту зорнага неба.

На пенсію просяцца і адзіны балкон будынка, а таксама некаторыя перакрыцці паміж паверхамі.

Заселі ў часе і жыхары самага старога будынка ў Вілейцы. Былы губернатарскі дом, як і стагоддзе таму, ацяпляюць дровамі.

Жыццё у панскіх палатах зусім не бестурботнае. Зімой тапіць печ трэба некалькі разоў на дзень. Складам для дроў сталі лесвічныя пляцоўкі побач з кватэрамі.

Спецыялісты жыллёва-камунальнай гаспадаркі патлумачылі, што капітальны рамонт ужо сёлета асвяжыць будынак у Школьным завулку - старыя канструкцыі заменяць, а фасад цалкам адновяць. А вось камунікацыі праводзіць жыхарам прыйдзецца самастойна.

Валянціна Генк, начальнік аддзела Вілейскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі: “Кватэры ў гэтым доме прыватызаваны з тым інжынерным забеспячэннем, якое ёсць сёння. Мы не можам таму падключыць дом да водаправода, яны гэта павінны рабіць самі. Тым больш што водаправод праходзіць, і некаторыя жыхары гэта ўжо зрабілі за свой кошт".

Камфорт у доме будуць самастойна ствараць і жыхары былой губернатарскай сядзібы.

Валянціна Генк, начальнік аддзела Вілейскай жыллёва-камунальнай гаспадаркі: "Там сапраўды побач праходзіць цеплатраса, але пакуль у доме пячное ацяпленне - мы не можам яго падключыць. У рамках заканадаўства ўладкаванне дома новымі інжынернымі сістэмамі не дапускаецца".

Капітальны ж рамонт былога маёнтка таксама запланаваны на найбліжэйшы час.