Жылля для шматдзетных сямей сталіцы пабудуюць у два разы больш чым летась

4 Мая 2019

15 дамоў узвядуць у Заводскім раёне, а таксама ў Лошыцы, Сухараве і Чыжоўцы. У новыя кватэры, якія будуюць з дзяржаўнай падтрымкай, заселяцца амаль дзве тысячы шматдзетных сямей. Усяго на чарзе ў Мінску іх больш як 5 з паловай тысяч. Задача гарадскіх улад - стварыць умовы, каб забяспечваць квадратнымі метрамі гэту катэгорыю насельніцтва за год. У першую чаргу права на будаўніцтва даюць сем'ям, якія выхоўваюць чатырох дзяцей, а таксама дзяцей-інвалідаў.

Кошт квадратнага метра для шматдзетных сямей у сталіцы - у сярэднім 1000 беларускіх рублёў. З бюджэту на гэтыя мэты Мінск накіруе амаль 107 мільёнаў.


Папулярныя

Рэкамендуемыя

Зараз чытаюць

Рэкамендуемыя