Зямлю з брацкай магілы перададуць у Азербайджан

28 октября 2017

Зямлю з брацкай магілы, што ў аграгарадку Вароны Віцебскага раёна, перададуць у Азербайджан. У гэтай усходняй краіне жывуць сваякі лейтэнанта Сяргея Нікалаева, пахаванага на беларускай зямлі. Вядома, што ён загінуў пад Віцебскам ўзімку сорак трэцяга года. Лейтэнант 158-й стралковай дывізіі Сяргей Нікалаеў быў узнагароджаны медалём “За адвагу” і ордэнам Айчыннай вайны першай ступені пасмяротна. Імя героя на мемарыяле з’явілася дзякуючы працы пошукавых атрадаў.

На мемарыяльных плітах брацкай магілы ў аграгарадку Вароны выбітыя прозвішчы больш як сямі тысяч абаронцаў, якія загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны.