Заказаць талончык да ўрача або даведацца кошт медпаслуг можна па тэлефоне 131

9 июня 2018

У Мінску па тэлефоне можна і заказаць талончык да ўрача, і даведацца кошт медпаслуг або парадак шпіталізацыі. Па адзіным нумары 131. Штодзень гэтай магчымасцю карыстаюцца больш за тысячу беларусаў. Аператары адзінай медыцынскай інфармацыйнай службы расказваюць пра графік прыёму вузкіх спецыялістаў у паліклініках, наяўнасць лекаў у аптэках горада, а таксама могуць заказаць медыцынскае таксі. Інфармацыйная паслуга для насельніцтва аказваецца бясплатна, па тарыфах аператараў сувязі.

На базе кантакт-цэнтра 131 таксама арганізавана анлайн-прыёмная камітэта па ахове здароўя Мінгарвыканкама, куды можна звярнуцца з пытаннямі падавання меддапамогі. На званкі адказваюць дзяжурныя ўрачы бальніц і паліклінік сталіцы.