За першы тыдзень новага года ў Віцебскай вобласці нарадзіліся 140 дзяцей

11 января 2020
60 хлопчыкаў і 80 дзяўчынак. А на Каляды - пяць немаўлят: чатыры дзяўчынкі і адзін хлопчык. Віншаванні з самай важнай падзеяй у жыцці кожнай жанчыны і Нараджэннем Хрыстовым прымалі пацыенткі і калектыў Віцебскага абласнога  раддома. Падарункі маладым мамам уручыў Архіепіскап Віцебскі і Аршанскі Дзімітрый, распавёў пра святасць гэтага дня і пажадаў жанчынам і іх малышам здароўя і дабрабыту.