Юныя ратавальнікі сустрэліся на Плешчаніцкім вадасховішчы

16 июня 2018

Юныя ратавальнікі з кожнага раёна Мінскай вобласці сустрэліся на Плешчаніцкім вадасховішчы на спартыўным марафоне. Удзельнікі на практыцы дэманструюць веды і навыкі паводзін пры ўзнікненні надзвычайных сітуацый. Усе заданні злёту максімальна набліжаны да рэальных - ад аказання дапамогі тапельцу да пошуку чорнай скрыні пасля ўмоўнага крушэння самалёта.

Абавязковы атрыбут палявога лагера - творчая справаздача. Кожная каманда падрыхтавала нумары пра сваю малую радзіму.