Юныя інжынеры і праграмісты вярнуліся з міжнароднага конкурсу "Тэхнаiнтэлект"

25 мая 2019

Лепшыя маладыя канструктары і праграмісты Беларусі праявілі сябе на форуме выдатна і сталі пераможцамі ў 8 намінацыях.  Сярод інавацыйных праектаў мадэлі тэхнікі для работы ў космасе, а таксама унікальныя праграмныя распрацоўкі.  

Як сабраць універсальны 3D-прынтар і марсаход на сонечных батарэях - даведаўся Ілья Цвяткоў. Ствараць цуды тэхнікі Даніла Елісееў пачаў яшчэ ў сёмым класе – тады тата паказаў яму, як працуе 3D-прынтар. Пад уражаннямі юнак сабраў свой уласны прынтар з некалькімі функцыямі, а пазней увогуле распрацаваў універсальную інжынерную станцыю. Яе і прадэманстраваў на міжнародным конкурсе "Таленты 21 стагоддзя" ў расійскім Каралёве. Праект узяў першае месца ў намінацыі "Тэхнічнае канструяванне". 

Юнак прызнаецца - у школе найбольш лёгка даюцца дакладныя навукі, бо без ведання законаў фізікі, матэматыкі і азоў праграмавання ў распрацоўцы такіх праектаў не абысціся. Прадстаўнікі мінскай каманды вярнуліся з Каралёва – горада навукі, які яшчэ называюць касмічнай сталіцай Расіі, абсалютнымі пераможцамі: прызавыя месцы ў васьмі намінацыях. Майстэрства і веды юных геніяў інжынерыі высока ацаніла журы. 

На міжнародным конкурсе, які праходзіць раз за два гады, беларускія тэхнікі выступілі ўжо шосты раз. Акрамя 3D-прынтараў наша каманда прадэманстравала таксама мабільныя, інжынерныя камп'ютарныя праграмы і нават мадэль марсахода. Распрацаваць праект – гэта толькі першы этап. Далей неабходна ўвасобіць яго і стварыць для механізма драўляны ці металічны корпус. 

А вось гэта лазерны станок – прыстасаванне, на якім працуюць усе юныя інжынеры. Пачынаюць з вось такіх маленькіх драўляных фігурак, а потым робяць мадэлі сапраўдных касмічных апаратаў.  Наступны раз конкурс будзе прымаць Беларусь. Праз два гады самыя лепшыя канструктары і праграмісты нашай краіны і Расіі прадэманструюць свае вынаходкі.