Юныя фларысты з розных куткоў краіны сабраліся ў Мінску

5 Кастрычніка 2019

Юныя фларысты з розных куткоў краіны сабраліся ў Мінску, каб паспаборнічаць за медалі рэспубліканскага чэмпіянату па фларыстыцы. У майстроў некалькі творчых заданняў: арт-аб'ект з кветак, восеньскі букет, а таксама святочная кампазіцыя-сюрпрыз. Да пачатку спаборніцтва ўдзельнікі, сярод якіх пераможцы шматлікіх конкурсаў, не ведаюць, з якіх прыродных матэрыялаў трэба будзе скласці сваю работу.

Рэспубліканскі чэмпіянат па фларыстыцы сярод юніёраў ладзяць у сталіцы другі раз. Лепшых выберуць прафесійныя майстры, а самыя крэатыўныя работы можна будзе ўбачыць на выставе ў Цэнтры экалогіі і краязнаўства.