Юная гродзенка напісала ўжо каля 50-ці літаратурных твораў на трох мовах

25 февраля 2017

Першая казка ў 9 гадоў, апавяданне на англійскай мове, яшчэ не дасягнуўшы падлеткавага ўзросту. Юная гродзенка напісала ўжо каля 50-ці літаратурных твораў на трох мовах.

Як яна выдумляе казкі пра цмокаў і чараўнікоў, і чаму вырашыла сама рабіць эскізы для будучага рамана - у Дзмітрыя Смірнова. Хто з нас у дзяцінстве не любіў паслухаць на ноч казкі пра прыгожых прынцэс, якіх трэба ратаваць ад Цмока, ці пра Бабу-Ягу і кемлівага Івана-дурня? Але ж мы іх слухалі, засыналі і забывалі... А вось у 15-гадовай жыхаркі Гродна дзіцячыя кніжкі абудзілі натхненне, якое ператварылся ў дзясяткі і нават сотні старонак яе асабістых твораў. Эдуарда Сакоўская з дзевяці гадоў сама стварае свой фантастычны сусвет.

Апавяданні Эдуарды не толькі на рускай мове – творы могуць чытаць і англічане. Дарэчы, малады талент, нават зараз у час гаджатаў і блогаў піша выключна шарыкавай ручкай. Кажа, так лепш адчуваеш сюжэт.

Дзядуля УладзІмір, здаецца, самы верны фанат унучкі. Адзін з першых заўважыў літаратурныя імкненні. Зараз настойліва шукае для Эдуарды яе першае выдавецтва.

Між іншым у сям’і Сакоўскіх - таленты быццам схаваны ў кожным кутку. Малодшы брат Эдуарды - Раман - піша вершы. Такі вось малы гродзенскі паэт, які набірае рыфмы на смартфоне.

У гэты час юная пісьменніца выбірае малюнкі. А дакладней, ілюстрацыі да сваіх казак і апавяданняў. Кожная карціна - уласная аўтарская праца.

Пакуль што Эдуарда толькі чытае і выбірае творы знакамітых паэтаў і пісьменнікаў. Але ўжо сама вырашыла напісаць сапраўдны раман.

Да сталічных выдавецтваў шлях, быццам, далёкі, і, тым не менш, родныя падтрымліваюць падлеткавую мару.

А тым часам сама юная пісьменніца бярэ новы белы ліст для будучага рамана. Абяцае, што ў ім будзе не менш за некалькі соцень старонак.