Выстава "Калядныя замалёўкі" дэманструе дзіцячы погляд на навагоднія і калядныя святы

12 января 2019

Калядная зорка з макаронаў, гліняная каза і мядзведзь з паперы -  галоўныя калядныя вобразы. Выстава "Калядныя замалёўкі" ў Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры дэманструе дзіцячы погляд на навагоднія і калядныя святы. Экспазіцыя арганізавана па выніках конкурсу на лепшы дзіцячы малюнак і выраб дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва. “Калядныя замалёўкі” аб'ядноўваюць таленавітых вучняў мінскіх школ ужо восьмы год.

Гэтай зімой у Музеі гісторыі тэатральнай і музычнай культуры выстаўлена звыш сотні дзіцячых работ.