Выстава пад назвай "Між рукамі і полымем" - у сталічнай галерэі "Універсітэт культуры"

23 марта 2019

Тэатральныя, карнавальныя і абрадавыя маскі ад беларускіх майстроў. Выстава пад назвай "Між рукамі і полымем" - у сталічнай галерэі "Універсітэт культуры". Майстры з Гільдыі керамістаў паказалі свае творы ў розных тэхніках: традыцыйнай, сучаснай, аўтарскай, эксперыментальнай. Сярод экспанатаў таксама інтэр'ерная кераміка, посуд, скульптура і арт-аб'екты.

Падчас выставы запланаваныя творчыя сустрэчы з керамістамі, мастакамі па фарфоры, а такcама майстар-класы па лепцы з гліны і роспісе керамічных вырабаў.