Упершыню ў Беларусі - выстава літаграфій Пабла Пікаса

14 сентября 2019

Экспазіцыя "Параграф" разгарнулася ў карціннай галерэі ў Гомелі. У праекце - 61 літаграфія з прыватных калекцый Германіі, Бельгіі і Францыі. Агульны кошт экспазіцыі перавышае мільён еўра. Літаграфіі прадстаўлены пад музейным шклом, якое дазваляе разгледзіць усе дэталі малюнка. Творы дапоўнены інфармацыйнымі стэндамі пра гісторыю стварэння, падрабязнасці жыцця і творчага шляху Пабла Пікаса.

Алег Курашоў, галоўны захавальнік фондаў карціннай галерэі Г. Вашчанкі: "Адна зала прысвечана такому знакаваму твору, як "Герніка". У другой зале сабрана некалькі серый, пачынаючы з ранніх работ. Вядома ж, працы з блакітнага перыяду. І, зразумела, цэлы шэраг серый, прысвечаных крыху больш позняй творчасці - гэта серыя "Тарэадоры і быкі", калажы і працы розных гадоў, розных тэм".


Асаблівую ўвагу на выставе надалі знакамітаму шэдэўру "Герніка". У 1937 годзе гэта мястэчка было разбурана, а ўражаны падзеяй Пікаса стварыў велізарнае палатно з аднайменнай назвай. На выставе ў 37 эскізах прадстаўлены ўвесь шлях стварэння гэтай вострай карціны.