Восем буйных кампаній пагадзiлiся стаць рэзідэнтамі "Вялікага каменя"

28 ноября 2015

Восем буйных кампаній пагадзiлiся стаць рэзідэнтамі "Вялікага каменя", яшчэ трыццаць падпісалі пагадненне аб намерах. Першыя вытворчыя прадпрыемствы ў Кітайска-беларускім індустрыяльным парку пачнуць будаваць ужо ў наступным годзе. Акрамя прамысловага кластара, тут з'явяцца і некалькі субпаркаў: лагістычны і для стартапаў. Заяўлены аб'ём інвестыцый у рэалізацыю маштабных праектаў павінен скласці не менш за 5 мільёнаў долараў.

Акрамя гэтага, для рэзідэнтаў індустрыяльнага парка прадугледжаны і шэраг iльгот. У першую чаргу гэта падатковыя паслабленні.