Пытанні пра памеры прысядзібных участкаў – бадай, адна з галоўных асаблівасцяў перапісу насельніцтва

20 июля 2019

У Беларусі раз на 10 гадоў праходзіць маштабны перапіс насельніцтва. Сёлета ў кастрычніку статысты зноў палічаць дакладную колькасць жыхароў нашай краіны. Гэта вельмі важна для стварэння дзяржаўных праграм. Дакладныя звесткі патрэбныя, каб улічваць патрэбы насельніцтва. У рэгіёнах спецыялісты зараз расказваюць пра нюансы сёлетняй кампаніі. І Андрэй Ястрабаў ведае, пра што жыхароў Беларусі запытаюць упершыню.

Пытанні пра памеры прысядзібных участкаў – бадай, адна з галоўных асаблівасцяў будучай кампаніі. Упершыню падчас перапісу запытаюць, ці з’яўляецеся вы ўласнікам маленькай фазенды, што вырошчваеце і гадуеце - кароўку альбо гусей. Гэта сапраўды важна, напрыклад, у невялікім Круглянскім раёне за некалькі гадоў з’явіліся яшчэ тры фермерскія гаспадаркі. Колькі на чарзе?

Яшчэ ўчора жыхар Магілёва Сяргей Бутома сёння не інакш як селянін. Набыў дом у аддаленай вёсцы. Непаўторная прырода, свежае паветра... І заняўся жывёлагадоўляй. Цяпер у гаспадарцы - тры каровы, пяцёра цялят і некалькі коз з парсючкамі. Спыніўся на вытворчасці малака, і невыпадкова, бо аказалася самай рэнтабельнай справай на вёсцы.  

Калі так і далей пойдзе, прыйдзецца пераглядаць харчовыя праграмы. І арыентаваць прамыслоўцаў больш на экспарт. Паліцы ж мясцовых магазінаў, асабліва сельскіх, аддаць пад фермерскую прадукцыю. Дапамагчы расставіць прыярытэты і павінен перапіс. Ён стане дапаможнікам і для Міністэрства сельскай гаспадаркі. 

Падчас перапісу жыхарам сёлета прапануюць адказаць на 49 пытанняў (раней іх было толькі 37). Як паведамілі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай кампаніі, новымі стануць і гендарнага кшталту пытанні. Напрыклад, ці плануеце вы завесці дзяцей. Для Міністэрства адукацыі важны момант, каб вызначыцца, колькі на будучыню дзіцячых садкоў і школ планаваць.

Упершыню запытаюць у жыхароў Беларусі, працуюць яны па месцы жыхарства альбо ў іншых месцах. 

І галоўнае - запоўніць перапісныя лісты можна будзе ўпершыню ў электронным фармаце. Дастаткова мець хатні камп’ютар альбо планшэт з доступам у інтэрнэт. Падлічана: гэта зойме ўсяго 5 хвілін. 

З планшэтамі, дарэчы, адправяцца да рэспандэнтаў і перапісчыкі. Таксама ўпершыню. 

Запаўняць перапісныя лісты ў электронным фармаце можна будзе з 4 кастрычніка з нуля гадзін. Яны будуць размешчаны на сайтах гар- і райвыканкамаў. Упраўленняў статыстыкі. Далучацца да кампаніі і вялікія прадпрыемствы: на іх будуць працаваць мабільныя ўчасткі. Звыш 300 устаноў у Магілёўскай вобласці ўжо выказалі такое пажаданне. А з 21 па 30 кастрычніка пройдзе перапіс дома.